3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Ты – рай, паэзія, ты – рой адветных дум, дзе мы згараем…

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературный вечер

«Ты – рай, паэзія, ты – рой адветных дум, дзе мы згараем…»

Прэзентацыя серыі кніг «Маладая паэзія Беларусі»  да Сусветнага дня паэзіі.


21 сакавіка а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурную сустрэчу «Ты – рай, паэзія, ты – рой адветных дум, дзе мы згараем…». Сёлета на імпрэзе з нагоды Сусветнага дня паэзіі прагучаць маладыя галасы. Хтосьці з маладых беларускіх літаратараў ужо вядомы публіцы, хтосьці яшчэ толькі пачынае свой творчы шлях.

Таццяна Сівец, галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», і Рагнед Малахоўскі прадставяць кніжную серыю «Маладая паэзія Беларусі», выданне якой распачалося ў мінулым годзе. Пачытае свае ээксперыментальныя вершы Адам Шостак, кніга якога пабачыла свет у гэтай серыі год таму.

У гэтым годзе «Маладая паэзія Беларусі» была прадстаўлена сярод іншых і кнігай Вольгі Гронскай «АдВольная міфалогія», прэзентацыя якой адбудзецца падчас імпрэзы.
Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася на Мядзельшчыне. Скончыларамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і аспірантуру пры ім. Піша на беларускай і рускай мовах, перакладае з нямецкай. Вершы і пераклады Вольгі друкаваліся ў «Першацвеце», «Крыніцы», «Маладосці», «ЛіМе», у інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». А ў гэтым годзе пабачыла свет і першая кніга – «АдВольная міфалогія».

Акрамя літаратурнай дзейнасці, Вольга Гронская плённа займаецца навукай. Піша літаратуразнаўчыя артыкулы, выкладае сусветную літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Хаця і ў сценах універсітэта Вольга не абмяжоўваецца толькі выкладчыцкай дзейнасцю. З 2010 года яна курыруе ўніверсітэцкае літаратурна-творчае аб’яднанне «БУКет», дзе збіраюцца маладыя паэты, празаікі, драматургі, мастакі, музыкі. Букетаўцы спрабуюць сябе ў розных стылях і жанрах, бяруць удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах універсітэта і за яго межамі.

На сустрэчы ў Доме Коласа прагучаць вершы Вольгі Гронскай, а літаратурна-творчае аб’яднанне «БУКет» аздобіць вечар сваім паэтычна-музычным выступленнем.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Ты – рай, паэзія, ты – рой адветных дум, дзе мы згараем… в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Ты – рай, паэзія, ты – рой адветных дум, дзе мы згараем…».