Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка Дзмітрыя Дземідовіча «Умереть, чтобы выжить»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

14 сакавіка 2013 года а 16:00 музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю новай кнігі беларускага пісьменніка Дзмітрыя Дземідовіча – рамана «Умереть, чтобы выжить».

Дзмітрый Аляксандравіч Дземідовіч нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне. Там жа скончыў сярэднюю школу імя Якуба Коласа. Пасля ў Беларускім політэхнічным інстытуце атрымаў спецыяльнасць інжынера-электрыка і працаваў на многіх энергетычных аб’ектах былога Савецкага Саюза. З вытворчасці Дзмітрый Аляксандравіч і прыйшоў у літаратуру.

Дзмітрый Дземідовіч піша на беларускай і рускай мовах. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў «Прызнанне», «Самі…», «Двойное замыкание», «Грани судьбы». Яго пяру належаць паэмы «Белорусский десант» і «Большая игра».

На творчым вечары ў Доме Песняра госці пазнаёмяцца з Дзмітрыем Дземідовічам-празаікам. Да 130-годдзя Якуба Коласа з друку выйшаў двухтомны раман «Умереть, чтобы выжить», які, хоць і з’яўляецца творам мастацкім, але мае дакументальную аснову.

Паколькі Дзмітрый Аляксандравіч – зямляк Народнага паэта Беларусі, то не дзіўна, што прэзентацыя новай кнігі адбудзецца ў гасцінным Доме Коласа. Акрамя самога аўтара на літаратурным вечары выступяць сябры Дзмітрыя Дземідовіча па Саюзе пісьменнікаў Беларусі: Аліна Легастаева, Леанід Лукша, Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Вольга Норына. Наведаюць імпрэзу і іншыя ганаровыя госці: Вольга  Сакалова, Валерый Чудаў, Людміла  Календа, Эдуард Карніловіч, Уладзімір Ермалаеў, Мікола Шабовіч, Генадзь Пашкоў, Яўген Хвалей, Мікалай Чарняўскі, Сяргей Давідовіч, Павел Саковіч, Ніна Галіноўская, Ала Кірылава (Чорная).

Сардэчна запрашаем!

Наш адрас:
г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефоны для даведак: 284-05-55, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы