24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі перакладаў «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 сакавіка 2013 года а 15-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі(пр-т Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя кнігі перакладаў «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі самыя таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У кнізе «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая» прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – ІV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю ХХ стагоддзя. Укладальнік і перакладчык зборніка – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Міхаіл Мікалаевіч Мятліцкі.

На мерапрыемстве выступяць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Гун Цзяньвэй, дырэктар - галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Полымя», укладальнік і перакладчык кнігі Міхаіл Мікалаевіч Мятліцкі, творчыя калектывы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Госці прэзентацыі змогуць пазнаёміцца з цудоўным, багата ілюстраваным выданнем «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая». Падчас прэзентацыі будзе дэманстравацца кніжная выстаўка з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная кітайскай паэзіі.

Тэлефон для даведак:
288-12-94, 293-27-56

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно