3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з Уладзімірам Цэслерам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческая встреча

1 сакавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Цэслерам з нагоды яго выставачнага праекта «Практыка рынкавага рэалізму». 

Уладзімір Цэслер – чалавек-брэнд, які з’яўляецца самай яркай асобай беларускай мастацкай прасторы на сённяшні дзень. Аўтар хуліганскіх рэкламных плакатаў, якія знаходзяцца ў фондах вядомых на ўвесь свет музеяў, стваральнік кітчавых і незабыўных прадметаў ўжытку і іранічных арт-аб'ектаў.

Пад час творчай сустрэчы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Уладзімір Цэслер паразважае над прадстаўленымі на выстаўке жывапісам, скульптурай, арт-аб'ектамі і іншымі праявамі яго крэатыўнасці і схільнага да парадоксаў мыслення. Абмяркуем праграмныя праекты мастака (частка якіх створана ў сааўтарстве): серыю скульптур «Праект стагоддзя: Дванаццаць з ХХ» (у сааўтарстве з Сяргеем Войчанка, 1955-2004), плакаты, серыю оп-арт-аб'ектаў «Вектарныя тэхналогіі», прасторавыя аб'екты, шэраг дызайн-канцэпцый, а таксама серыю «Галівудскія весялухі», «Школьны кабінет» і новыя працы 2012 года.

«Мы жывем у сістэме рынкавай эканомікі, адпаведна ўсё мастацтва, як бы нам не хацела, але падпарадкавана грамадскай сістэме. Любы мастак, які гаворыць, што ён не камерцыйны - хлусіць, бо тым самым ён імкнецца даражэй сябе прадаць. Адпаведна, ўсе мы ў жыцці гандлюемся. Хто ў меншай, хто ў большай ступені. Але гэта не перашкаджае гледачам захапляцца мастацтвам, калі мы, мастакі, робім тое, што хочам і калі нам гэта ўдаецца…»
(У.Цэслер)

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых.
Уваход па музейных квітках.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Творчая сустрэча з Уладзімірам Цэслерам в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Творчая сустрэча з Уладзімірам Цэслерам».