24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Цырымонія ўганаравання прэміі «Залаты Апостраф»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса «Дзеяслоў»

Кароткі спіс намінантаў штогадовае прэміі «Залаты Апостраф» за лепшыя публікацыі 2012-га года:


Паэзія:
Анатоль Брусевіч («Позірк у паўзмрок». Вершы, №60)
Алесь Разанаў («Столькі і гэтулькі». Пункціры, №57)
Антон Рудак («Музыка ў паветры». Вершы, №59)
Іна Снарская («Ад сэрца да сэрца – дарога». Вершы, №58)
Віка Трэнас («Голас крыві». Вершы, №58)

Проза:
Сяргей Вераціла («Чай з мятай, цыгарэта з ментолам», Апавяданне, №56)
Валеры Гапееў («Мы нікому пра гэта не раскажам». Урывак з ненапісанага рамана, №57)
Павел Ляхновіч («Зялёны дуб». Аповесць, №58)
Алесь Паплаўскі («Lapido». Аповесць, №58)
Алесь Усеня («Мой лістапад…» Згадкі, №№56-58)

Дэбют:
Зміцер Баяровіч («З Новым ходам!» Зацемкі, №59)
Юля Бо («Гэта не пра любоў», Вершы, №56)
Вераніка Кашкан («Не пакідай мяне, голас!» Вершы, №58)
Яўгенія Руль («Два парашуцікі», Апавяданне, №58)
Марына Яўсейчык («Казкі лесу», №61)

Нагадаем, што лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

З тэкстамі намінантаў можна пазнаёміцца на сайце: www.dziejaslou.by

Любы жадаючы можа прыняць удзел у конкурсе і адгадаць будучых лаўрэатаў на старонцы ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у фэйсбуку 

Пераможцы конкурсу атрымаюць вельмі прыемныя прызы ад партнёраў прэміі, бібліятэкі «Камунікат».

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны

Партнёры прэміі:
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат», кампанія «Будзьма беларусамі», Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно