24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пароль неўміручасці – родная мова

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 лютага 2013 а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурная вечарына «Пароль неўміручасці – родная мова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: «Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Па-гэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць творы беларускай літарутары».

Сам пісьменнік ўсё свядомае жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. За некалькі месяцаў да смерці Якуб Колас напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі. «Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў».

Агульная колькасць моў свету дакладна не вызначана. Лічыцца, што жывых моў на Зямлі ад 3000 да 5000. Як вядома, у нашай краіне пражываюць прадстаўнікі шматлікіх народнасцей. На ўрачысты вечар запрошаны літаратары розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць у Беларусі, але шануюць сваю родную мову. Гэта ўраджэнец Арменіі – паэт, старшыня курдскай арганізацыі Ганат Чарказян; паэт і мастак, старшыня Праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо», ураджэнец Дагестана Хізры Асадулаеў. Акрамя таго ў вечарыне прымуць удзел доктар тэхнічных навук, прафесар, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч; беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Мікола Мятліцкі; паэтэса, лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі «Мастацкая літаратура» Валянціна Паліканіна. У выкананні гасцей свята прагучаць уласныя творы паэтаў і пераклады вершаў Якуба Коласа на беларускай, рускай, армянскай, курдскай, карацінскай мовах.
Спецыяльна да святочнай вечарыны, прыцмеркаванай да Дня роднай мовы, з фондаў музея будзе падрыхтавана выстаўка.

Ласкава запрашаем у Дом Якуба Коласа!

Наш адрас:
г.Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэлефоны для даведак: 284-17-02; 284-05-55.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно