24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Трэція Ў-годкі кнігарні «логвінаЎ»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2-3 лютага - трэція Ў-годкі кнігарні «логвінаЎ»

2 лютага (субота) у гонар Трэціх Ў-годак адбудзецца чытацкі фэст «Ланцуговая рэакцыя». Паэты і пісьменнікі, аўтары выдавецтва «Логвінаў»,  адзін за адным, нон-стоп, будуць мець справаздачу перад чытачамі і адкажуць на простае пытанне: «Пра што іх новая кніга?»

Пачатак а 16. Заканчэнне а 21.

Справаздачу  будуць даваць (пасля імені пазначаны прыблізны час выступу):
Адам Глобус 20-40
Ігар Бабкоў 20-20
Вольга Гапеева 20-00
Марына Шода з перакладам Януша Корчака 19-40
Уладзімір Арлоў 19-20
Юлія Шарова 19-00
 Андрэй Хадановіч 18-40
Анка Ўпала 18-20
Севярын Квяткоўскі 18-00
Павел Анціпаў 17-40
Андрэй Пакроўскі 17-20
Кацярына Зыкава 17-00
Кірыл Дубоўскі 16-40
Сяргей Календа 16-20
Наста Манцэвіч 16-00

А 3 лютага (нядзеля), у дзень устаноўкі касавага апарату і дзень нашага нараджэння, з 10 ранку да 12 вечара, мы будзем прадаваць кнігі з недзіцячымі зніжкамі:
да 50 %↓ - на кніжную прадукцыю выдавецтва «Логвінаў» 2000-2011 года
10%↓ - на ЎСЕ астатнія кнігі кнігарні!
А яшчэ:
20%↓ - на кнігі серыі «Кнігарня пісьменніка»
50%↓ - на выданні Бібліятэкі «Бацькаўшчына»
У гэты дзень будзем працаваць да апошняга наведніка, а аб 10 вечара ўсіх пачастуем гарбатай і ласункамі.

Чакаюцца сувеніры ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно