3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя альбомаў «Янка Купала і Якуб Колас у творчасці Міколы Купавы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

31 студзеня 2013 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя альбомаў «Янка Купала і Якуб Колас у творчасці Міколы Купавы» паводле жыццяпісу класікаў беларускай літаратуры.

У альбомы ўвайшлі мастацкія работы, выкананыя ў розных тэхніках (станковая графіка, акварэль, кніжнае мастацтва), якія мастак ствараў на працягу 1974-1999 гадоў.

Мікола Купава падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце неаднаразова звяртаўся да творчасці Песняроў беларускай літаратуры. У 1972 годзе, да 90-годдзя паэтаў, на аддзяленні графікі студэнтамі ўсіх шасці курсаў быў выпушчаны ў тэхніцы эстампа альбом студэнцкіх прац паводле творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа тыражом дваццаць асобнікаў. Пасля заканчэння інстытута падчас самастойнай працы Мікола Купава назаўсёды  звязаў свой творчы лёс з вобразамі песняроў.

У 1979 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура» была выпушчана дакументальная аповесць С. Аляксандровіча пра Якуба Коласа «На шырокі прастор» з ілюстрацыямі Міколы Купавы, на якіх увасоблена біяграфія паэта ад дзяцінства да сталага веку. Да 100-гадовага юбілею народных паэтаў мастак стварыў шэраг мастацкіх работ з выявамі мясцін, звязаных з іх жыццём і дзейнасцю. Гэта аўталітаграфіі па коласаўскіх мясцінах (Акінчыцы, Мікалаеўшчына, Ласток, Альбуць, Цёмныя Ляды, Смольня і інш.), аб’яднаных  ў 1984 годзе ў мастацкай мапе пад назвай «Родны кут Якуба Коласа». Гэта таксама лінарыты купалаўскіх мясцін – «Фальварак Вязынка», «Вільня», «Акопы» і інш. У сярэдзіне 1980-х гадоў мастак стварае серыю каляровых літаграфій пад агульнай назвай «Вільня»: «Будынак рэдакцыі газеты «Наша ніва», «Віленская чыгуначная калонія», «Друкарня Марціна Кухты» і інш. У 1985 годзе Мікола Купава стварае сшытак графічных работ пад назвай «Менск», у які ўвайшлі  мастацкія выявы сядзіб і дамоў мінскага перыяду жыцця Якуба Коласа («Сядзіба Русецкага ў Менску», «Дом Якуба Коласа ў Менску» і інш.). У 1990-х гадах Мікалай Мікалаевіч актыўна працуе ў тэхніцы акварэлі. Вынікам пленэра, што адбыўся ў 1997 годзе на базе філіяла музея Янкі Купалы ў Ляўках, стала серыя лірычных акварэляў «Ляўкі», «Лецішча Янкі Купалы», «Дняпро ў Ляўках» і інш. Тэматыка творчасці народных паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы не вычэрпаная, таму і ў цяперашні час Мікола Купава працягвае працу на гэтай ніве.

Падчас прэзентацыі будзе наладжаны продаж альбомаў, 65% ад выручаных сродкаў мастак ахвяруе на аднаўленне Аршанскага Базылянскага кляштара.

Перад гасцямі імпрэзы выступяць мастацтвазнаўца Галія Фатыхава, намеснік старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоль Бутэвіч, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, супрацоўнікі музея Янкі Купалы, паэт Мікола Маляўка.

Ласкава запрашаем у Дом Якуба Коласа!

Наш адрас: г.Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэлефоны для даведак: 284-17-02; 284-05-55.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя альбомаў «Янка Купала і Якуб Колас у творчасці Міколы Купавы» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя альбомаў «Янка Купала і Якуб Колас у творчасці Міколы Купавы»».