24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар памяці, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

28 студзеня 2013 г. а 18-й гадзіне ў Доме кіно адбудзецца вечар памяці, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, кінарэжысёра Міхаіла Мікалаевіча Пташука.

У вечары прымуць удзел былыя калегі, вучні, сябры і блізкія рэжысёра. Падчас мерапрыемства гледачы убачаць дакументальны фільм Сяргея Кацьера «Вечар памяці».

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры, кінастудыя «Беларусьфільм», прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.

На працягу месяца ў кінатэатрах рэспублікі пройдуць рэтраспектывы фільмаў знакамітага рэжысёра. Для мінскага гледача арганізаваны паказы ў кінатэатрах «Аўрора», «Бярэсце», «Камсамолец», «Мір», «Масква» і «Піянер».
Рэтраспектыва фільмаў:

«Пра Віцю, пра Машу і марскую пехоту»
25, 26 студзеня – кінатэатр «Аўрора»

«У жніўні 44-га»
21, 23 студзеня – кінатэатр «Бярэсце»
24 студзеня – кінатэатр «Піянер»
29 студзеня – кінатэатр «Мір»
30 студзеня – кінатэатр «Масква»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно