Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар Навума Гальпяровіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческий вечер

22 студзеня а 16 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца творчы вечар Навума Гальпяровіча «Мой шлях памысны і высокі».
Паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч Навум Гальпяровіч верна служыць Айчыне, народу, з якім з'яднаны, па яго прызнанні, «слязамі, потам і крывёй». Пад яго кіраўніцтвам міжнароднае радыё нясе ў свет слова пра Беларусь на васьмі мовах.

У студзені 2013 г. Навуму Гальпяровічу спаўняецца 65 гадоў. Навум Якаўлевіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, носіць высокае званне заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў. Навум Гальпяровіч – ганаровы грамадзянін Наваполацка.

У межах сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з выданнямі твораў паэта і празаіка: зборнікамі вершаў, навэлаў, мініяцюраў, эсэ, а таксама перыядычнымі выданнямі, якія змяшчаюць публіцыстычныя артыкулы, аповесці і апавяданні аўтара.

На творчым вечары прагучаць вершы Навума Гальпяровіча ў яго выкананні і выкананні знакамітых артыстаў, песні на яго вершы, урыўкі з апавяданняў і эсэ.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства – вядомыя пісьменнікі, мастакі,  кампазітары, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, блізкія сябры і паплечнікі юбіляра.

Тэл. для даведак: (8017) 293-29-80, 293-27-67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы