3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыi «Краязнаўчай газеты»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческий вечер

17 студзеня 2013 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным  музеі Якуба Коласаадбудзецца чарговая вечарына ў рамках музейнага праекта “Сустрэчы з супрацоўнікамі рэдакцый часопісаў і газет творчай інтэлігенцыі Беларусі”. Прайшлі сумесныя мерапрыемствы з супрацоўнікамі газеты “Звязда”, часопісаў “Роднае слова”, “Вясёлка”, “Женскій журнал” і інш. На гэты раз ва ўтульнай гасцёўні  Коласава Дома ўсіх сяброў музея і прыхільнікаў беларускай культурнай спадчыны будуць вітаць супрацоўнікі “Краязнаўчай газеты”, якая выходзіць з красавіка 2003 года і з’яўляецца друкаваным органам грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры”. Ужо колькі гадоў музейцаў-коласаўцаў і рэдакцыю газеты лучаць творчыя і сяброўскія стасункі. Не раз супрацоўнікі музея друкаваліся на старонках гэтага адметнага выдання, не раз з’яўляліся навукова-папулярныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці Якуба Коласа.

Ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы з боку рэдакцыі выступіў  старшыня Рады Беларускага фонду культуры, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп. Мець слова будуць прадстаўнікі рэдкалегіі: намеснік старшыні Рэспубліканскай рады па пытаннях культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша, літуратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс і інш.

Ганаровымі гасцямі вечара будуць дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, мастацкі кіраўнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра ”Зніч” Галіна Дзягілева,  доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, краязнаўца, журналіст, галоўны рэдактар-дырэктар выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, паэт, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. Традыцыйна гасцей музея прывітае Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, сын Якуба Коласа.

Узрадуе гасцей сваёй творчасцю фальклорны калектыў “Мілавіца” Цэнтра дзяцей і моладзі “Ветразь” кастрычніцкага раёна г. Мінска (кіраўнік – Марыя Снітко).

У рамках сустрэчы адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурса, арганізаванага рэдакцыяй “Краязнаўчай газеты” ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння народных песняроў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Будзем рады бачыць вас а 16 гадзіне 17 студзеня 2013 года у гасцёўні музея!

Наш адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5. Тэл.:  284 05 55, 284 17 02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыi «Краязнаўчай газеты» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыi «Краязнаўчай газеты»».