21 студзеня (панядзелак) за прылаўкам кнігарні «ЛогвінаЎ» (Незалежнасці 37а) будзе стаяць паэтка Вольга Гапеева. Падчас сваёй кароткай змены (з 19 да 20) ўсім ахвочым Вольга распавядзе пра ўпадабаныя/зненавідныя ёй кнігі, а таксама падпіша свой новы паэтычны зборнік «Прысак і пожня». Уваход – вольны.