24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Юбілейны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса «Полымя»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 снежня а 16 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца юбілейны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса «Полымя». Мерапрыемства пройдзе ў межах года кнігі.

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным выданнем нашай краіны, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прымалі нашы народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі беларускіх майстроў слова, працягваюцца ў творах сённяшніх аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання.

Адна з галоўных задач часопіса «Полымя», заснавальнікам якога з’яўляецца Саюз пісьменнікаў Беларусі, – на сваіх старонках прапагандаваць усё лепшае, што ствараецца сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і садзейнічае развіццю і духоўнай моцы нашай дзяржавы, з дапамогай мастацкага слова быць правадніком дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, накіраванай на далейшае духоўнае развіццё беларускай нацыі.

У юбілейным вечары прымуць удзел вядомыя дзеячы літаратуры, мастацтва і культуры, якія з’яўляюцца членамі рэдакцыйнай калегіі часопіса «Полымя» – акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У. В. Гніламёдаў, У. Р. Гусакоў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі М.І. Чаргінец, дырэктар-галоўны рэдактар «Выдавецкі дом «Звязда»» А.М. Карлюкевіч, старэйшы беларускі пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны А. А. Савіцкі, галоўны рэдактар часопіса М. М. Мятліцкі, а таксама дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскі, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» У. С. Ліпскі, многія сталыя і маладыя аўтары часопіса – даследчыкі літаратуры, краязнаўцы, паэты, празаікі, драматургі, публіцысты. Будуць агучаны віншаванні ад дзяржаўных устаноў краіны, творчых арганізацый, зацікаўленых чытачоў.

З нагоды 90-гадовага юбілею часопіса Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку ««Полымя» – этапы творчага станаўлення», якая раскрывае змест часопіса з самага першага нумара 1922 года да апошняга.

Тэл. для даведак: 293-29-80, 293-27-67

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно