24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дні культуры Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 17 па 19 снежня 2012 г. пройдуць Дні культуры Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

17 снежня 2012 года а 19-й гадзіне на Вялікай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры.


У канцэртнай праграме запланаваны выступы Уладзі Блайберга - папулярнага ізраільскага выканаўцы, прызёра міжнародных конкурсаў маладых выканаўцаў «Новая хваля» ў Юрмале, «Эйлат 2007» у Ізраілі, выпускніка папулярнага тэлевізійнага праекту «Нараджэнне зоркі» ў Ізраілі; Міхаіла Брыкмана - папулярнага выканаўцы песень на ідыш; Міхаль Двіры - маладой ізраільскай выканаўцы, прызёра шматлікіх міжнародных конкурсаў маладых выканаўцаў у Ізраілі і за мяжой; сімфанічнага аркестра «Струны Галілеі»; студэнцкага танцавальнага калектыву Тэль-Авіўскага універсітэта. Вядучы канцэрта - Ігар Краскоўскі, вядомы ізраільскі радыёвядучы.

Удзел у Днях культуры возьме дэлегацыя Дзяржавы Ізраіль у складзе 44 чалавек. У склад афіцыйнай дэлегацыі Дзяржавы Ізраіль ўключаны віцэ-мэры гарадоў Нацрат-Эліт, Ашдод, Хайфа, казначэй горада Бат-Яма, супрацоўнікі штаба Міністра інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль на чале з дырэктарам штаба Міністра інфармацыі і дыяспары дзяржавы Ізраіль.

18 снежня 2012 года а 16-й гадзіне ў Палацы мастацтваў г. Бабруйска плануецца правядзенне канцэрта майстроў мастацтваў Дзяржавы Ізраіль.

Дэлегацыя Ізраіля наведае ўстановы культуры краіны, а таксама аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, Мінскую гарадскую ратушу.

Дні культуры арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль пры арганізацыйнай падтрымц

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно