24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Урачысты вечар, прысвечаны Дню беларускага кіно.

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 снежня 2012 года у Доме кіно (вул.Талбухіна, 18) а 18-й гадзіне адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны Дню беларускага кіно.

Традыцыйна ў гэты дзень падводзяцца вынікі адыходзячага года, узнагароджваюцца лепшыя работнікі кінагаліны.

Не выключэннем стане і сёлятняе свята. Акрамя вядомых работнікаў айчыннай кінематаграфіі ўзнагародамі будуць адзначаны члены рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў», які восенню адзначыў сваё 50-годдзе.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры, Дэпартамент па кінематаграфіі і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

У кінаіндустрыі краіны адбываюцца пэўныя станоўчыя змены ў кантэксце развіцця глабальных кінематаграфічных працэсаў. Пашырылася геаграфія дзелавых партнёраў. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з Германіяй, Ізраілям, Нідэрландамі, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, еўрапейскім фондам Eurimages. Па-ранейшаму большасць праектаў ствараецца і прадаецца ў Расіі.

У 2011 годзе было створана 9 адзінак ігравых, 66 неігравых і 9 анімацыйных фільмаў.

У 2012 годзе ўжо завершана вытворчасць 5 ігравых фільмаў, сярод якіх кінастужкі і телесерыялы, працягваецца праца яшчэ над 8 праектамі. Таксама створаны 45 неігравых і 9 анімацыйных фільмаў, але канчатковыя вынікі адыходзячага года можна будзе падвесці толькі напачатку наступнага.
Міністэрствам культуры аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў. У адпаведнасці з новымі нарматыўнымі прававымі актамі ўсе кінапраекты, якія прэтэндуюць на частковае альбо поўнае фінансаванне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прымаюцца на конкурснай аснове. Удзельнічаюць у конкурсе арганізацыі кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь любой формы ўласнасці.

Усяго на 2-гі конкурс кінапраектаў пададзена 116 заявак ад 17 арганізацый кінематаграфіі (з якіх 15 – недзяржаўных).

17 пададзена на дэбютныя работы, 10 – прэтэндуюць на статус «нацыянальнага» праекта.

Усяго:
ігравых – 36 (з іх 6 – фільмы для дзяцей і юнацтва);
неігравых – 63;
анімацыйных – 17.


З мэтай далейшага развіцця міжнародных кінематаграфічных сувязяў, у тым ліку, у галіне фільмавытворчасці беларускія кінематаграфісты штогадова прымаюць ўдзел у міжнародных кінафестывалях. Не выключэннем стаў і 2012 год. Так, беларускія прадстаўнікі наведалі Берлінскі, Берзянскі, Вільнюскі, Канскі, Кіеўскі, Маскоўскі і шмат іншых фестываляў.

Упершыню ў праграму конкурснага прагляду Канскага кінафестывалю ў гэтым годзе быў уключаны фільм “У тумане” створаны беларусамі сумесна з калегамі Германіі, Латвіі, Расіі, Нідэрландаў і фондам Eurimages, які быу адзначаны спецыяльным прызам Міжнароднай федерацыі кінапрэсы.

Адной з прыярытэтных задач кінагаліны з’яўляецца прыцягненне пазабюджэтных сродкаў фінансавання ў развіццё айчыннай кінематаграфіі, ствараюцца максімальна спрыяльныя ўмовы для інвестараў. Ужо праведзены перамовы аб сумесным кінематаграфічным супрацоўніцтве ў Маскве, Кіеве, Варшаве, Лондане, Вільнюсе, Ерэване, Іерусаліме.

У рэспубліцы захавана і пастаянна мадэрнізуецца нацыянальная сетка кінапракату, якая дае магчымасць гледачу ў любым рэгіёне азнаёміцца з лепшымі ўзорамі айчыннага і сусветнага кінематографа.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно