24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Cустрэча з вядомым польскім фатографам Томашам Тамашэўскім (Польшча).

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 снежня 2012 года а 16 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца сустрэча з вядомым польскім фатографам, аўтарам выстаўкі фатаграфіі «Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша» Томашам Тамашэўскім (Польшча).

Томаш Тамашэўскі – сябра Польскага саюза мастакоў-фатаграфікаў, агенства «Visum Archiv» у Гамбургу, агенства «Image Collection» у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як:«Stern», «Paris Match», «GEO», «New York Times», «Time», «Fortune», «Vogue», «Die Zeit», «Elle».

Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: «АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «У пошуках Амерыкі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «Цыганы Польшчы» (тэкст Ежы Фіцоўскі), «У цэнтры. Незвычайная Іспанія», а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў.

Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам «National Geographic», у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых.
Уваход па музейных квітках.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно