24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Гендэрна-літаратурная дыскусія

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 снежня

Гендэрна-літаратурная дыскусія
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і комплексны праект «Гендэрны маршрут» запрашаюць абмеркаваць каханне і гвалт у мастацкай літаратуры.

Пытанні для абмеркавання:

Якая розніца паміж згодай і дамаганнем, жартам і насмешкай, сваркай і гвалтам?

Якія існуюць міфы і факты гвалту сёння?

Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменнікі і пісьменніцы, каб зрабіць свой свет больш бяспечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існавання?

Як можна адмовіцца ад гвалту, калі барацьба і агрэсія — частка нашага свету?

Што такое мова гвалту і мова кахання? Ніхто не кажа дачцэ ці жанчыне: «Я цябе прыцясняю і рэпрэсую», звычайна кажуць: «Я цябе люблю, я цябе кахаю». У што ж ператвараецца такая «Любоў», якую суправаджалі вяселле, пярсцёнкі, лімузіны і саступкі?

Удзельнікі дыскусіі:
Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка (к.ф.н.), даследуе тэмы філасофіі мовы і сацыялогіі цялеснасці;
Зміцер Вішнёў, паэт, мастак і выдавец;
Юлія Цімафеева, перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”.

Мадэратар — Ірына Саламаціна, феміністка, сацыёлаг, ініцыятар праекта “Гендэрны маршрут”.
Пачатак у 19.00.
Дыскусія адбудзецца ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А).

18 снежня

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» 18 снежня запрашае на літаратурна-гендэрную дыскусію «Цялеснасць і тэкст».

Цялеснасць – тое, што зададзена нам ад пачатку, тое, што абумоўлівае, абмяжоўвае і «ажыццяўляе» наша быццё. Тэкст у самым шырокім сэнсе слова ёсць інструментам асэнсавання гэтага самага быцця. Пра ўзаемасувязі феноменаў цела і тэксту пойдзе гаворка падчас прапанаванай дыскусіі.

Мы абмяркуем, наколькі цялеснасць паддаецца і супраціўляецца вербалізацыі ў тэксце. Звернемся да такіх ключавых момантаў праяўлення цялеснасці, як боль ды сэксуальнасць, а таксама да праблематыкі мужчынскага і жаночага цела ў кантэксце тэксту. Пагаворым і пра тое, якія функцыі выконвае тэкст ў сувязі з цялеснасцю: ці ён адлюстроўвае досвед цялеснасці ці, можа, фармуе яго, калі тэкст робіцца працягам уласнага цела і дае магчымасць праігрываць дадатковыя звязаныя з цялеснасцю сцэнарыі? Як асэнсаванне
цялеснасці ў тэксце ўплывае на перажыванне гэтай самай цялеснасці?

Мадэратарка: Ірына Герасімовіч - арт-менеджэрка, перакладчыца

Удзельнікі:
Вольга Гапеева - паэтка, перакладчыца, лінгвістка
Юрась Барысевіч - мастак, перакладчык, пісьменнік
Час: 18.30.
Дыскусія адбудзецца ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно