24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб»

11 снежня (аўторак) а 18-30 адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб». Таксама выступіць  пісьменнік Віктар Сазонаў, які прадставіць публіцы кнігу «Сандалі метрапалітыка» ды бард Зміцер Бартосік.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход на імпрэзу вольны.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем!

Трохі пра кнігі.

У зборніку Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той «разынкай», з-за якой чытачы і слухачы аповедаў «дзядзькі Паўла» назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў.

Кніга Віктара Сазонава выдадзеная ў серыі «Гарадзенская бібліятэка». У новым выданні аўтар спрабуе апісаць, згадаць і адрэфлексаваць «незвычайную эпоху, у якой жылі звычайныя людзі. Эпоху, дзе за плячамі засталося мноства няздзейсненых мараў і безліч нявырашаных пытанняў. Можа, таму так шмат пакутлівага плачу ў сучаснай беларускай прозе». Гісторыі пра сацыяльнае жыццё канца 1980-х, навелы з іранічна-гумарыстычным і ў той жа час сур'ёзным асэнсаваннем тагачаснай рэчаіснасці і дзейных асобаў — герояў не толькі мінулага, але і цяперашняга, і будучыні.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно