8 снежня! Сярэднявечны баль! Яварына запрашае!
Тэатр старадаўняй культуры ЯВАРЫНА запрашае Вас на баль у гонар Сафіі Гальшанскай, які адбудзецца 8 снежня ў 19.00 у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) у рыцарскiм клубе «Орден Храма» (пакой 113).
У балі ўдзельнічаюць такія вядомыя калектывы як:
Тутэйшыя - гурт сярэднявечнай музыкі
Гiстрiон - тэатральна-танцавальны гурт
Aqua Profunda – гурт сярэднявечнай музыкі
Яварына - тэатр сярэднявечнай культуры
Ілля Кубліцкі – лютніст гурта “Стары Ольса”
Вас чакае сапраўднае сярэднявечнае свята!Музыка і танцы!Конкурсы і падарункі ад Агульна-нацыянальнай грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Жывы гук!
Тэлефон для даведак +375 29 774 36 15
Кошт квiтка 20 000 рублёў