24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Нацыянальны гiстарычны музей прэзентуе новыя унiкальныя набыткi i праекты

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нацыянальны гiстарычны музей прэзентуе новыя унiкальныя набыткi i праекты

На прэзентацыi будзе прадстаулена важная і рэдкая аўтэнтычная крыніца па гісторыі беларускага народа – карта «Lithuania» канца XVI – пачатку XVIІ ст. з Атласа Меркатара, якая папоўунiла збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2012 г. . Да гэтага моманту ў Беларусі быў вядомы толькі адзін
экзэмпляр падобнага твора картаграфіі. Набыць каштоўны экспанат музей змог пры падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International (JTI).

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел ва ўрачыстасці і пацвердзіць сваю прысутнасць па тэл. 327-00-05. Карта «Lithuania» канца XVI – пачатку XVIІ ст. паходзіць са знакамітага Атласа Меркатара – “Atlas sive Cosmographicae meditationes de fabrica mundi et fabricate figura”. На карце паказана тэрыторыя Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Атлас скаладзены вядомым  фламандскім картографам, географам, гравёрам, выдаўцом XVI ст. Герхардам Меркатарам (1512 – 1594). Дадзеная карта была надрукавана ў атласе 1623 г. Яна з’яўляецца надзвычай важнай аўтэнтычнай крыніцай, ўнікальнай для нашай краіны – у Беларусі вядомы
толькі адзіны экзэмпляр карты больш ранняга выдання (1592-1602 гг.) і няма ніводнага экзэмпляра атласа.

Улічваючы аўтэнтычнасць карты, яе выключную рэдкасць, добры стан захаванасці, без сумнення, можна сазаць, што набыццё карты “Lithuania” – важкая інвестыцыя ў духоўнае развіццё ўсёй краіны і нацыі.

Прэзентацыя новых паступленняўу
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь захоўвае каштоўныя помнікі агульнанацыянальнага значэння. У апошнія гады музей мэтанакіравана камплектуе і прэзентуе свае калекцыі з прыцягненнем спонсарскіх сродкаў. У гэтым годзе збор музея ўзбагаціўся прадметамі высокай культурна-гістарычнай вартасці свецкага і рэлігійнага прызначэння. Акрамя прэзентуемай карты, калекцыі папоўнілі каштоўныя экзэмпляры – два тамы “Усеагульнай схаластычнай тэалогіі” аўтарства Адама Танера (1626 г.), якія паходзяць з Ружанскіх збораў Сапегаў. Фаліянты з’яўляюцца высокім узорам друкарскага майстэрства. Значным здабыткам з’яўляецца артэфакт часоў Сярэднявечча – кадзіла ХІІ – ХІІІ стст. з выявай Ісуса Хрыста, а таксама абраз “Маці Божая Бялыніцкая” (1891 г). – спіс з цудадзейнай іконы XVI ст.

Прэзентацыя мараграфii “Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст.” У манаграфіі распавядаецца аб выдавецкай і кнігазбіральніцкай дзейнасці браціі праваслаўнага Багаяўленскага манастыра ў Куцейне ў найбольш яскравы перыяд яго гісторыі – у сярэдзіне ХVII ст. У працы падрабязна разглядаюцца характэрныя асаблівасці куцеінскіх друкаў і манускрыптаў, а таксама ажыццяўляецца спроба акрэсліць формы існавання і склад кнігазбораў, што захоўваліся як у самім манастыры, так і пры манастырскіх цэрквах.

Аўтар выдання – Юрый Мікалаевіч Лаўрык, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, захавальнік калекцыі старадрукаваных кніг. Манаграфія напісана на падставе музейнага збору.

Замежныя выставачныя праекты
Замежныя выставы з’яўляюцца выдатнай магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з сусветнай культурай, іншаземным досведам, усталяваць і замацаваць кантакты з замежнымі партнёрамі. Гэта заўсёды значная з’ява ў культурным жыцці. Арганізацыя замежных выстаў – няпростая справа, яна патрабуе значных клопатаў і разнастайных выдаткаў. Але, дзякуючы кампаніі JTI, Нацыянальны гістарычны музей можа ганарыцца нават двума замежнымі выставачнымі праектамі, якія з поспехам ажыццявіліся ў бягучым годзе. Напярэдадні міжнароднага Дня музеяў, 17 мая, упершыню ў Мінску Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадставіў выставу са збору Нацыянальнага музея Літвы “Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільнюсе”. Экспазіцыя распавядала пра гісторыю палаца, жыццё і дзейнасць вялікіх князёў літоўскіх, знаёміла
наведвальнікаў з унікальнымі ўзорамі мэблі, прадметамі побыту і хатняга ўжытку, габеленамі XVI – XVIІ стст., вырабамі керамічнага промыслу XІV – XIX стст., рэдкімі ўзорамі даспехаў, зброі, картаграфіі і атрыбутыкі часоў існавання Вялікага Княства Літоўскага.

8 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Каштоўныя ўзоры. Золата ў помніках дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і пісьменства”, прывезенай з Дзяржаўнага Гістарычнага музея (Масква). Выстава прэзентавала больш за 130 помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва са збору расійскага музея, у аздабленні якіх выкарыстоўвалася золата. Гэта збор выбітных мастацкіх твораў XIV – ХХ стст. свецкага і рэлігійнага характару, створаных у Расіі, краінах Еўропы і Азіі.

Супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і кампаніі Japan Tobacco International (JTI) пачалося ў снежні 2010 г. Партнёрства паміж кампаніяй JTI і музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Узаемадзеянне паміж кампаніяй JTI і Нацыянальным гістарычным музеем – значны дадатак да шэрага буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй. Кампанiя аказвае шматгадовую падтрымку Дзяржаўнаму Эрмiтажу i Дзяржаўнаму музею выяўленчых мастацтваў iмя Пушкiна ў Расii, Луўру ў Францыi i музею Прада ў Iспанii.
Сумесныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея і кампаніі Japan Tobacco International сталі пераможцамі ў намінацыі “Лепшая партнёрская дзейнасць” конкурса “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю” на першым Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” (Гродна, 12-14 кастычніка 2012 г. )

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі JTI у 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь быў рэалізаваны шэраг сумесных праектаў:

•    Збор музея папоўніўся прадметамі высокай культурна-гістарычнай вартасці
•    Выдадзена манаграфія Юрыя Лаўрыка “Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст.”
•    Араганізаваны дзве замежныя выставы – “Каштоўныя ўзоры. Золата ў помніках дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і пісьменства” са збору Дзяржаўнага Гістарычнага музея (Масква) і “Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільнюсе” са збору Нацыянальнага музея Літвы (Вільнюс);
Дадзеная прэзентацыя стане сваеасаблівым вынікам сумеснай плённай дзейнасці кампаніі JTI і музея за мінулы год.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно