3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

4 Международный фестиваль Terra Nova

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

29 кастрычніка 2012 года ў 17 гадзін у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) абудзецца ўрачыстае адкрыццё ІV Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova”.

Галоўная мэта фестываля – стымуляванне прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве. Да задач праекта можна аднесці развіццё камп’ютэрнай графікі і мультымедыямастацтва ва ўмовах Беларусі, актывізацыя творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, прыцягненне ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў, пашырэнне інструментальнай і тэхналагічнай базы сучаснага мастацтва.

Ужо ў чацвёрты раз на выставачных плошчах Беларусі будуць дэманстравацца выключна творы, выкананыя ў лічбавым фармаце. Праграма фестываля ўключае мастацкую выстаўку, а таксама відэапрагляды на працягу тыдня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У межах дзейнасці фестываля будзе праведзены конкурс, вынікі якога ацэніць аўтарытэтнае журы. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютэрная графіка”, “Лічбавы жывапіс”, “Відэа-арт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

У структуры фестываля прадугледжаны тры праграмы: конкурсная, прагляд, гасцявая.
У выстаўцы і праглядах прымуць удзел аўтары з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і інш. краін.

Праграма правядзення:
29.11.2012
17.00—20.00 Урачыстае адкрыццё выстаўкі твораў камп’ютэрнай графікі і    лічбавага фота (галерэя “Ракурс” - 2-гі паверх).

04.12.2012
17.00—20.00 Прагляд твораў відэа-арта і лічбавай анімацыі (Зала адукацыйных тэхналогій, галерэя“Лабірынт”  -  3-ці паверх).

11.12.2012
17.00—20.00 Прагляд музычных відэакліпаў, рэкламных ролікаў (Зала адукацыйных тэхналогій, “Лабірынт” - 3-ці паверх).

13.12.2012
16.00—19.00Прагляд кароткаметражных фільмаў (Зала адукацыйных тэхналогій, “Лабірынт” -  3-ці паверх).

18.12.2012
17.00—20.00Прагляд праграмы форума “Кінаварка” (Зала адукацыйных тэхналогій, “Лабірынт” -  3-ці паверх).

23.01.2013
17.00-19.00 Урачыстае закрыццё фестываля (галерэя“Лабірынт”- 3-ці паверх).

Выстаўка будзе працаваць да 23 студзеня 2013 года
Кантактныя тэлефоны: 293-28-33, 293-28-23

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию 4 Международный фестиваль Terra Nova в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «4 Международный фестиваль Terra Nova».