24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Восеньскі фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
запрашае дзяцей і дарослых
на мерапрыемства “Восеньскі фэст”,
якое адбудзецца 29 верасня з 12:00 да 16:00

Восень… Падыходзіла да заканчэння цяжкая праца на палях ды гародах. Вось час, калі  рукі нашых продкаў адпачывалі, а душа цешылася за свірны і гумны поўныя збожжа, за клеці і варыўні поўныя гароднінай і садавінай. Самы час адпачыць, сустрэць гасцей, ладзіць вяселлі! А дзе ж пагуляць? Вядома на кірмашы! Там жа сустракалі сяброў, а часам, знаходзілі сабе пару.

29 верасня з 12 да 16 гадзін Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры запрашае на мерапрыемства “Восеньскі фэст”, якое на некалькі гадзін адновіць атмасферу мінулых часоў.


Запрашаем усіх узгадаць традыцыйныя восеньскія святы: Багач і Пакровы, далучыцца да старажытнага абрада “Жаніцьба лучніка”, завітаць да “сапраўднага” шляхціча ў гульні “Пан Быкоўскі”,  патанчыць пад музыку і спевы фальклорнага калектыва “Славянскі настрой” і прыняць удзел у забавах, конкурсах і гульнях.

Асаблівасцямі мерапрыемства “Восеньскі фэст” у гэты раз стануць:
•    Вясельны абрад “Каравай” Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, рэканструкцыю якога прадэманструюць студэнты спецыялізацыі “Этнафоназнаўства” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
•    Аджыліці (спаборніцтва сабак па бегу з перашкодамі);
•    Дабрачынная акцыя па пошуку новых гаспадароў для хатніх жывёлаў, якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне аховы жывёл “Эгіда”.

Падчас мерапрыемства, як ў мінулым,  за дадатковую плату раім: на кірмашы прыдбаць садавіны і гародніны, набыць сувеніры ад народных майстроў, падсілкавацца у сапраўднай “Беларускай карчме”.
Кошт квіткоў – 18 000 руб.,
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе  з 10.00 да 17.20.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.


Як нас знайсці?
Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі, Чыкі.
Расклад руху: 
аўтобус № 203- 9:15; 12:00;15.50 - на тэрыторыю музея
аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:25;  11:40;
12:20; 14:15;14:40;14.55;16:05 - да прыпынку “Музей”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно