3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Лекцыя Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Лекция

24 верасня 2012 года, 19:00

Галерэя сучаснага мастацтва ”Ў” і Фундацыя Універсітэту Мастацтва ў Познані (Польша)

у межах супольнага праекта “Мастацтва пакалення XXI. Польшча - Беларусь”

Прадстаўляюць лекцыю Адама Мазура

"Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года"


Да нядаўняга часу польская фатаграфія развівалася ў асяродках кансэрватыўных фотамастакоў, якія свяшчэннадзейнічалі ў фотарэалізме і адзначалі прыгажосць навакольнага асяроддзя і сканцэнтраваліся на эксперыментах з асяродкамі авангардыстаў. З літаргічнага сну польская фатаграфія пачала выбірацца ў 90-х гадах (пасля краху сацыялізму), але рэальны імпульс адчуўся толькі ў новым тысячагоддзі, калі на сцэну выйшлі штогоднікі мастакоў, якія нарадзіліся ў 1970-ых і 1980-ых гадах. На лекцыі будуць прадстаўлены найбольш цікавыя тэндэнцыі і настроі мастакоў з пункту гледжання куратара, які спецыялізуецца ў галіне візуальнай культуры і сучаснай фатаграфіі.

Адам Мазур (нар. у 1977) – крытык, гісторык мастацтва, амерыканіст. Працуе куратарам у Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" ("Zamek Ujazdowski"), дзе арганізаваў наступныя выставы: "Новыя дакументалісты" ("Nowi dokumentaliści"), "Эфект чырвоных вачэй" ("Efekt czerwonych oczu"), "Раскол" ("Schizma"), "Не ўяўны свет" ("Świat nie przedstawiony"), а таксама аўтар некалькіх выстаў, арганізаваных у польскіх і замежных установах. Напісаў кнігі "Кахаю фатаграфію" ("Kocham fotografię" (2009) і "Гісторыя фатаграфіі ў Польшчы 1839-2009 ("Historie fotografii w Polsce 1839–2009" (2010). У 2004-2011 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса „Obieg”. Публікуецца ў польскай і замежнай прэсе. Пастаянна супрацоўнічае з „Kwartalnikiem Fotografia” i „Dwutygodnikiem”.

Праект “Мастацтва пакалення ХХІ. Польшча – Беларусь” накіраваны на прасоўванне польскага куратарскага мастацтва ў Беларусі. Фундацыя Універсітэту Мастацтва(Uniwersytet Artystycznу) у Познані ў супрацы з адной з нешматлікіх у Беларусі незалежных галерэяў – галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з Мінска – запланавала цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца выставай відэа, зробленымі студэнтамі Універсістэту Мастацтва (Uniwersytetu Artystycznego) з Познаня. У снежні зарганізуецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары для мастакоў з Беларусі ў Познані.

Да ўдзелу ў праекце мы запрасілі куратараў з Польшчы з вялікімі дасягненямі ў справе выстаў як рэпрэзентуючых дзяржаўныя ўстановы мастацтва – Себасцян Ціхоцкі, Музей Сучаснага Мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej); так і прыватныя галерэі – Давід Радзішэўскі, галерэя Pies; таксама арганізацыі па-за ўсялякім кіраўніцтвам – Ёанна Варша, Фундацыя Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фундацыяй “Bęc Zmiana”, і, канечне, медыйнае мастацтва – Адам Мазур “pismo Obieg”.

На нашу думку, адным з лепшых эфектаў праекту стане ўсталяванне цесных стасункаў паміж куратарамі і мастакамі з Польшчы і Беларусі. Таксама важным будзе сам абмен вопытам, ведамі пра лакальны мастацкі асяродак, куратарскія і галерыйныя стратэгіі і мастацкая практыка ў цэлым.

http://ygallery.by/events/0004712/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Лекцыя Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Лекцыя Адама Мазура «Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года»».