3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

«…Тут Манрэаль – амаль што Вільня». Сустрэча з Юрасём Шамецькам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческая встреча

Шаноўнае спадарства! 25 верасня (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём Шамецькам (Беларусь–Канада). У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія. Вядучая – Віка Трэнас.

Пачатак а 19.00. Уваход – вольны.

Трохі пра аўтара.
Юры Шамецька нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут, цяпер – у Атаве (Канада). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі – Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”.

Вершы Юрыя друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2011 годзе пабачыў свет першы зборнік паэта – “Шлях да вяртання”, які ў Беларусі дагэтуль не прэзентаваўся. Беларускія чытачы маюць унікальную магчымасць асабіста пазнаёміцца з таленавітым літаратарам, пачуць аўтарскае выкананне вершаў. Блог Юрася Шамецькі http://shametka.net/ Пра прэзентацыю кнігі “Шлях да вяртання” ў Канадзе: http://belaruscanada.org/2011/10/02/02-6/
Рэцэнзія на кнігу: http://vika-trenas.livejournal.com/147197.html

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию «…Тут Манрэаль – амаль што Вільня». Сустрэча з Юрасём Шамецькам в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о ««…Тут Манрэаль – амаль што Вільня». Сустрэча з Юрасём Шамецькам».