24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Бэлай Масумян

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАПРАШАЕ

19 верасня а 16-ай гадзіне на  творчую сустрэчу з народнай артысткай Беларусі Бэлай Масумян

Масумян Бэла Амаўна нарадзілася 15 верасня 1937 года ў горадзе Паўлаград ва Украіне. Скончыла ў 1961 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “артыстка драматычнага тэатра і кіно" (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага працуе з 1961 года. За гэты час сыграла вялікую колькасць роляў, у тым ліку: Вера – “Пад адным небам” А.Маўзона, Варуха – “Узнятая цаліна” М.Шолахава, Гітэль Маскі – “Двое на арэлях” У.Гібсана, Мая – “У дзень вяселля” В.Розава, Зоя – “Фізікі-лірыкі” А.Волчак, Гелена – “Варшаўская мелодыя” Л.Зорына, Людміла – “Дзеці Ванюшына” С.Найдзёнава, Рыта Асяніна – “А досвіткі тут ціхія” Б.Васільева, Мадлен Бежар – “Мальер” М.Булгакава, Наташа – “Сам-насам з усімі” А.Гельмана і шмат іншых.
У Бэлы Амаўны нямала ўзнагарод, але адна з самых дарагіх для яе - артыкул яе настаўніка Дзмітрыя Арлова “Ганаруся вучаніцай аб яе выкананні ролі Вары Харламавай ў спектаклі “Узнятая цаліна” (“Советская культура” ад 21 сакавіка 1964 г.). У 1995 годзе прысвоена ганаровае званне народнай артыскі Беларусі., у 2007 г. узнагароджана медалём Францыска Скарыны, у 2009 годзе атрымала галоўны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – “Хрустальная Паўлінка”, а ў 2012 - спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае майстэрства і стварэнне высокамастацкіх вобразаў у спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года.

Падчас сустрэчы падзеляцца сваімі ўражаннямі аб сумеснай працы з Бэлай Амаўнай калегі па сцэне – артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага.

Чакаем Вас па адрасе: Мінск, Музычны зав., 5.
тэл. для даведак: 220 26 67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно