3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Спасаўка-ласаўка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Досуговая программа

25 жніўня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту з 10.00 да 14.30 адбудзецца мерапрыемства  “Спасаўка-ласаўка”. Так у народзе называюць Успенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня і доўжыцца да 29 жніўня. Ён аб’ядноўвае тры Спасы – “мядовы”, “яблычны”, “арэхавы” , прысвечаныя Спасіцелю нашаму Госпаду Іісусу Хрысту.

Кожнаму падчас мерапрыемства прапануем:

•    у 13.10 далучыцца да  ўрачыстага набажэнства з Іерэем  Антоніем Пшанічным і асвяціць мёд, яблыкі, мак, арэхі, хлеб і ваду;
•    з 10.00 да 14.20 праявіць ўвагу, кемлівасць і спрыт, каб выканаць заданні музейнай гульні “Пазнай Спас” і атрымаць заахвочвальны падарунак;
•    з 13.40 прыняць удзел у абрадавай дзеі “Абыход двароў”;
•    з 14.50 праслухаць экскурсію па выставе “Пчалярства на Беларусі;
•    з 10.00 да 14.20 паказаць мастацкія здольнаці у конкурсе дзіцячага малюнка “Баровачкі”.

За дадатковую плату члены Саюза народных майстроў прапануюць наведвальнікам  вырабы з гліны, саломы, дрэва і іншых традыцыйных матэрыялаў. А смачна падсілкавацца можна будзе ў “Беларускай карчме”.

Мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і!

Чакаем Вас
25 жніўня 2012 года у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту на чыстым і светлым мерапрыемстве “Спасаўка-ласаўка”!

Кошт квіткоў для дарослых – 12 000 руб.,
для вучняў, навучэнцаў ССНУ– 8 000 руб.,
для студэнтаў ВНУ – 6 000 руб.
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху:  аўтобус № 203  -  9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28;  11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. “Музей»

Наш адрас
: 223031  Мінскі р-н, п/а Азярцо                      
Тэлефон  арганізатараў свята для даведак:
(8-017)  209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);               
(8-017)  507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);              
e-mail: info@etna.of.by                                                                                                
(8-029)  662-68-09 (Velcom).
Афіцыйны сайт: www.etna.by  
Прэс-рэліз культурна-адукацыйнага мерапрыемства “Спасаўка-ласаўка”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Спасаўка-ласаўка в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Спасаўка-ласаўка».