24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Павел Пражко «Я свободен». Дэманстрацыя тэксту п’есы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 жніўня

Павел Пражко
«Я свободен»
Дэманстрацыя тэксту п’есы


Кавярня «Зерно» (пр. Незалежнасці, 46). 16:00. Дэманстрацыя тэксту п’есы.

Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). 19:00. Дэманстрацыя тэксту п’есы, дыскусія (чакаем аўтара!), мадэратар – Таццяна Арцімовіч.


22 жніўня на мультылэйбле «Пяршак» часопіса 34mag.net будзе прэзентаваны тэкст п’есы Паўла Пражко «Я свободен» – адна з найбольш эксперыментальных прац вядомага драматурга. Асаблівасць гэтай п’есы ў тым, што яна складаецца з 535 фотаздымкаў і 13 рэплік.

У гэты ж дзень адразу ў двух месцах у Менску адбудуцца прагляды п’есы. Першая дэманстрацыя пройдзе а 16:00 у кавярні «Зерно» (пр. Незалежнасці, 46). Другі прагляд – а 19:00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пасля прагляду – дыскусія (чакаем аўтара!), мадэратар – Таццяна Арцімовіч.

Вось што кажа пра п’есу «Я свободен» Павел Пражко: «Я хацеў напісаць пра чалавека, які, не маючы адукацыі ды густу, здымае фатаграфіямі кіно. Гэта пра чалавека, на працу якога прафесіяналы ніколі не звернуць увагі. Ён не разумее, што можа апынуцца аб’ектам для іроніі ды здзекаў. Але ён аматар – і таму свабодны чалавек».

Павал Пражко – найбольш паспяховы беларускі драматург апошняга часу. Прачытаць пра яго і ягоную творчасць можна ТУТ http://34mag.net/post/pavel-prazhko/ і ТУТ http://n-europe.eu/eurocafe/lecture/2012/07/03/lektsiya_tatyany_artimovich

Падзея арганізаваная 34mag.net разам з праектам «Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва» http://n-europe.eu/eurocafe

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно