3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Лекцыя вядомага прадстаўніка вулічнага мастацтва з Екацярынбурга Цімафея Radya (T-Radya)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Лекция

11 жніўня 2012 г. у 14.00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) у рамках стрыт-арт праекту «Сігнал» пройдзе лекцыя вядомага прадстаўніка вулічнага мастацтва з Екацярынбурга Цімафея Radya (T-Radya) - аднаго з самых актыўных і значных расійскіх вулічных мастакоў на сённяшні дзень.

Вызначальным фактарам развіцця творчага пачатку Цімафея ў вулічнай культуры стала фатаграфія, якая звярнула ўвагу на шматлікія дробязі гарадскога асяроддзя. Увага да ўсяго і ва ўсім - такое мастацкае крэда аўтара: «Паўсядзённыя рэчы могуць ззяць - сцены, масты, дахі, што заўгодна. Гэта - вельмі важна, таму што жыццё, у выніку, праходзіць у паўсядзённых станах, а не ў падарожжах. Гэта - вялізны, бясконцы рэсурс».

Горад для мастака - гэта аснова жыцця і творчасці, традыцыйнага бачання і яркіх эмацыйных інавацый. Так як гарадская прастора дазваляе выказаць самыя неардынарныя думкі і паказаць мастацкі бок гарадской культуры, T-Radya адлюстроўвае сваё бачанне менавіта на вялікіх фарматах, і прызнаецца ў тым, наколькі яго спакушаюць пустыя екацярынбургскія білборды.

 Малады мастак вучыўся на філасофскім факультэце, дзе ён усвядоміў наколькі важна кожнае слова: «Дакладныя словы як нацягнутыя струны. Праект можа быць ясным і без апісання, але словы робяць яго вострым як лязо».
 Размовы пра ўнутраны свет чалавека, які магчыма пераіграць ў тэме руху часу, як у праектах «Мост даміно ў Екацярынбургу», «Страта трываласці», «Вечны агонь», «Бродскі», «Маякоўскі» - даюць магчымасць T-Radya быць незразумелым і прынятым не ўсімі, але як прызнаецца сам аўтар, галоўнае ў творчасці любога мастака, калі пачуццёвы ўзровень папярэднічае розуму:

 «У графіці шмат энергіі, гэтыя малюнкі як тлеючыя вуглі. Яны разгойдваюць лодку, не даюць табе расслабіцца. І яшчэ стрыт-арт і графіці падобныя на дрэва: яно расце там, дзе не можа, не павінна расці. Прама са сценаў. Добра зроблены стрыт-арт можа ператварыць прастору ў ідэю, у музыку, падарваць ўсе вакол. Я хачу праверыць, наколькі гэта моцная зброя».

У рамках сустрэчы T-Radya апавядзе пра свае найбольш яркія праекты, адкажа на пытанні, якія пастаянна задае сам сабе і прыадкрые схаваныя для непадрыхтаванага гледача таямніцы сваіх прац.

288-24-68
аддзел выставак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Лекцыя вядомага прадстаўніка вулічнага мастацтва з Екацярынбурга Цімафея Radya (T-Radya) в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Лекцыя вядомага прадстаўніка вулічнага мастацтва з Екацярынбурга Цімафея Radya (T-Radya)».