24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

One Short Film Festival і канцэрт еўрапейскіх бардаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Трымайся, Гродна! Трымайся, Галерэя "Крыга"!!! 

Спецыяльна ад 34mag.net і Euroradio.fm у Гродна едуць дзве выбітныя культурніцкія з'явы. Па-першае, гэта Штогадовы фестываль кароткаметражных фільмаў One Short Film Festival, які пакажа апошнія тэндэнцыі беларускага кароткага метру. Будуць дэманстравацца фільмы-пераможцы 2011 і 2012 гадоў.

Па-другое, нам зрабілі ласку еўрапейскія барды з Чэхіі і Італіі, якія пасля кінапаказу адыграюць свае акустычныя лайвы. Будуць граць:

Andrea Rottin (acoustic, indie-pop, Чэхія)

«…гэта калі б Сід Баррэт граў Анплагд ў Нью-Ёрке з Нірванай, перыядычна адрубаўся ад сеткі і з хаатычнай перыядычнасцю націскаў на педаль дысторшана»;

Gipsy Rufina (experimental, folk, Італія) 

Сольны праект Эміліана Лібераллі, незалежнага італьянскага фолк-спевака і кампазітара. Насычаная атмасфера, якую ён стварае з дапамогай голаса і гітары – цёплая, глыбокая, поўная самаіроніі і італьянскай разынкай;

а таксама:

Дзіма Ску і Ніхто не Вудзі Ален (Баранавічы, РБ)

«Скамарох-мадэрн», «Скіффл-бэнд па-беларускі», «Саўндтрэк к пластылінаваму савецкаму мультыку», «лоў-фай героі»;

Некаторая адсутнасць гузікаў (indie, rock, Гродна, РБ)

Гурт, які з’явіўся з ніадкуль і працягвае хавацца незразумела дзе.

Чакаем вас у у галерэі "Крыга" (вул. Савецкая 3-11).

Даведка+375298842878+375297229968



10 чэрвеня (нядзеля)
Пачатак: 17.00

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно