3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі лідэра гурта «Стары Ольса» Зміцера Сасноўскага

Жанр Литературный вечер

У кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) супольна з агульнанацыянальнай грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кнігі музыкі і даследчыка старажытнай культуры Зміцера Сасноўскага “Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.”

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:


Яўген Барышнікаў, дуда

Алесь Чумакоў, гуслі

Анатоль Тарас, заснавальнік серыі кніг “Неизвестная история”

Па заканчэнні выступу можна будзе атрымаць аўтограф ад аўтара. Пачатак а 19, уваход вольны.

Крыху пра аўтара. Зміцер Сасноўскі – музыка (гурт “Стары Ольса”), гісторык, папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар кніг “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”, “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”, “Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”, асоба кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Крыху пра кнігу. Гэтая кніга – другая частка даследавання аўтара. Першая (“Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”) пабачыла свет у 2010 годзе. Кніга прысвечана асноўням падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва ХІХ і ХХ стст. Некаторыя тэмы ўпершыню закранаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзены ў навуковы ўжытак. Дэтальна і цікава апісаны народныя інструменты, тэатральнае мастацтва, інструментальная і вакальная музыка, жыццё і дзейнасць беларускіх кампазітараў дадзенага перыяду, шмат фотаздымкаў і малюнкаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі лідэра гурта «Стары Ольса» Зміцера Сасноўскага в . У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі лідэра гурта «Стары Ольса» Зміцера Сасноўскага».