3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Цукеркавы фэст «Ivkon»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

16 чэрвеня 2012 г. -
14.00 – 23.00 @ мястэчка Івянец

14.00 плошча Свабоды
15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава

…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.

І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.

Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.


А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:


 * сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель
 * рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні
 * вясёлыя танцы, гульні ды варожбы
 * зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі
 * рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы
 * сярэднявечныя латарэі
 * пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця
 * віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды
 * дэгустацыя цукерак
 * этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства
 * знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы
 * праездка на рэтрааўтамабілях
 * конна-спартовае шоу уланаў
 * заплывы на каноэ і байдарках
 * вечаровая этнадыскатэка
 * вогнішча і фаер-шоу


Фэст уладоўваюць

 * анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”
 * этнагурты “На таку” і “Сёмуха”
 * узорны дзіцячы духавы аркестр “Няшота”
 * гурты старадаўняй музыкі і спеваў:
 * Irdarath, Terra vagantika, “Тутэйшая шляхта”,
 * “Старая Літва” пана Скіргайлы Паланэцкага
 * гурт гістарычных бальных танцаў “Версаль”
 * школа ірландскіх танцаў Celti Dragon
 * падарожны тэатрык “Гістрыён”
 * музычны гурт “Маланка аркестр”
 * фолькмадэрн-гурт “Унія”
 * гурт паляўнічай музыкі “Бекас”
 * бард-дуэт “Антонаў і Мязецкі”
 * конна-спартовы клуб “Залатая шпора”
 * клуб рэтрааўтамабіляў
 * клуб сабак хортаў
 * клуб “Аэратур Балунс” (паветраны шар)
 * турыстычнае прадпрыемства “Зялёная каманда”

Цукеркавы фэст у Івянцы… Тут кожнаму ўдосталь радасці, святла і адкрыццяў.

Да заходу сонца. Да бліскавічнага фаер-шоу…

Падсаладзі дзень!

 
СП “Івкон” ААТ:
8 017 261 19 76
Вэлком: 8 029 116 19 76
МТС: 8 029 270 41 78
Лайф: 8 025 69 87 5 87

Івянецкі музей традыцыйнай культуры:
8 017 72 53 5 83

http://ivkon.by/festivals

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Цукеркавы фэст «Ivkon» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Цукеркавы фэст «Ivkon»».