3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Душою І Сэрцам Мы З Вамі, Героі...

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературный вечер

“ДУШОЮ І СЭРЦАМ МЫ З ВАМІ, ГЕРОІ...”

7 мая а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурны вечар пад назвай “Душою і сэрцам мы з вамі, героі”, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі.

Дзень Перамогі — свята, здабытае кровапралітнымі шматгадовымі баямі за свабоду і незалежнасць Радзімы, цяжкай працай у тыле, барацьбой партызан і падпольшчыкаў на часова акупаваных тэрыторыях. Гэта дата залатымі літарамі назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш лютай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму. Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях самых бязлітасных баёў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага свята і славы.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас падчас вайны жыў у г. Ташкенце, дзе напісаў шмат палымянай ваеннай лірыкі, паэму “Суд у лесе”, 12 раздзелаў паэмы “Адплата”, каля 30 публіцыстычных артыкулаў, якія змяшчаліся ў мясцовых, цэнтральных і падпольных органах друку, а многія і перадаваліся па радыё. У 1946 годзе Якубу Коласу за цыкл вершаў, створаных у Ташкенце, была прысуджана Сталінская прэмія І ступені.

Усё жыццё і творчая дзейнасць песняра ў перыяд вайны былі прасякнуты верай і ўпэўненасцю ў нашу перамогу, нянавісцю да фашысцкіх захопнікаў, заклікамі да нашых воінаў і партызан на барацьбу з заклятым ворагам, марай пра вяртанне на родную вызваленую Беларусь.

Урачыстая імпрэза з нагоды ці не самага шчымлівага дзяржаўнага свята будзе адзначана працягам грамадскай акцыі “Мы чытаем Коласа”, для ўдзелу ў якой запрошаны: беларускі пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Алесь Савіцкі, малодшы сын Якуба Коласа Міхаіл Міцкевіч, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп. Госці прачытаюць вершы Якуба Коласа ваеннага часу, а таксама падзеляцца сваімі развагамі пра Дзень Вялікай Перамогі.

Падчас правядзення вечара гасцям імпрэзы будзе таксама прапанавана азнаёміцца з выставай кніжнай графікі А. Дзямарына і Э. Агуновіча з фондаў музея песняра.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Душою І Сэрцам Мы З Вамі, Героі... в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Душою І Сэрцам Мы З Вамі, Героі...».