24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя Ганны Бутырчык пра пісьменніцу Эмі Тан

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан – гэта незвычайныя “дочкі-маці”, інтэлектуальнае падарожжа ў культуру ды звычаі Кітая. Свае кранальныя гісторыі радасці і смутку распавядаюць чатыры маці-кітаянкі, якія захоўваюць традыцыі бацькаўшчыны, і іх дочкі, якія выгадаваліся ў Амерыцы. Напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, твор пра пошукі каранёў, пра рознасць пакаленняў і культураў. Распавядаючы пра мінулае і спадзевы на будучыню, жанчыны дасягаюць такога неабходнага ўсім паразумення.

У гэтых стасунках чытачу не заўжды проста разабрацца. Дапаможа разгадаць кнігу кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ Ганна Бутырчык.

Лекцыя адбудзецца 12 чэрвеня ў 19:00 у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

Квіток набыць можна тут: bezkassira.by

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта апошняя з сямі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster.by. Падрабязней аб праекце чытайце ў суполцы www.facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно