24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цыкл лекцый па гісторыі мастацтва ХХ-ХХІ ст.

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Мастак і куратар Міхаіл Гулін распачынае цыкл аўтарскіх лекцыяў па гісторыі мастацтва ХХ–ХХІ ст.

Штопанядзелак а 19:00 у прасторы ЦЭХ ён будзе расказваць пра тых асобаў і тыя з’явы, якія пакінулі важны адбітак у мастацтве ХХ стагоддзя і сучаснасці, паўплывалі на прафесійнае станаўленне Гуліна, уразілі і працягваюць уражваць.

Лекцыі адбудуцца 6, 13, 20, 27 сакавіка і 3 красавіка.

Мастацтва сёння часта патрабуе медыяцыі ды інтэрпрэтацыі, мы не заўжды маем час на чытанне спецыялізаванай літаратуры, а, прыходзячы ў галерэю, здараецца, і губляемся. Наўрад ці хто можа дапамагчы разабрацца ў тэме так, як адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускага сучаснага арту.

Міхаіл Гулін вядомы сваёй разнастайнаю практыкай, у якой удала спалучаецца дасціпны поп-культурны жывапіс, акцыянізм з выразным сацыяльным кампанентам і куратарства. Аўтар лекцыяў выстаўляецца ў Беларусі, мае багата прафесійных кантактаў па-за межамі краіны, курыруе міжнародныя экспазіцыі. Вымушаны перапыніць сваю выкладчыцкую дзейнасць у 2012 годзе, пасля акцыі «Персанальны манумент», ён працягвае ўдзельнічаць у адукацыйных праектах і творча супрацоўнічае з маладзейшым пакаленнем мастачак і мастакоў. Адзін з апошніх прыкладаў – удзел у якасці т’ютара ў Школе мастацкага жэсту (Artbat FEST, Алматы) і праграме «10 майстэрняў», арганізаванай Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у 2016 годзе.

У сваёй пятай лекцыі Міхаіл Гулін звернецца да практык канцэптуальнага мастацтва, у якіх творцы выступалі як своеасаблівыя алхімікі, здольныя ствараць твор з дапамогаю нескладаных жэстаў. Гаворка пойдзе пра рэдзі-мэйды, апрапрыяцыю, канцэптуалізацыю і, у прыватнасці, такіх аўтараў, як Маўрыц’ё Катэлян, Іў Кляйн і П’ера Мандзоні.

Запрашаем усіх цікаўных у панядзелак, 3 красавіка, а 19:00 у прастору ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая 16).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Поўны: 4,00 руб.
    Ільготны: 2,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 33 332 63 26

Отзывы
16 марта 2017 в 17:14

Гулин крутой, рассказывает интересно, небанально. Про нонконформизм приду послушать!

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно