24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цикл лекций «Радзівіліяна»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гучнае прозвішча князёў Радзівілаў даўно і трывала звязана не толькі з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, але і з культурнай спадчынай, на якой адбываецца фарміраванне ідэнтычнасці любога сучаснага беларуса. Вялікія ваяры, разважныя палітыкі, творцы і наватары, палымяныя аматары мастацтва, прататыпы разнастайных легенд і рамантычных гісторый... Радзівілы былі не проста магнатамі, яны ўвасаблялі сабой ідэалогію сарматызму і жылі ва ўсведамленні ўласнай выключнасці разам з адказнасцю за лёс родных зямель. І хоць Вялікае княства ўжо як два з лішнім стагоддзі адышло ў нябыт, а нашчадкі князёў ужо не скачуць “дзікім паляваннем” па беларускіх прасторах, “радзівіліяна” – фокус гістарычных даследаванняў, прысвечаных гэтай сям'і, – з’яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне. Пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце дапаможа Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы “Радзівілы: лёсы краіны і роду”.

Праграма

04.03.2017

Субота, а 16-й гадзіне
Князі Радзівілы – канцлеры ВКЛ і захавальнікі дзяржаўнага архіва
Андрэй Латушкін, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

11.03.2017
Субота, а 16-й гадзіне
“Больш смерці, чым жыцця”: Барбара Радзівіл і яе вобразы
Андрэй Любы, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

18.03.2017
Субота, а 16-й гадзіне
Браты-сарматы. Геранім Фларыян і Міхаіл Казімір Рыбанька. Штодзённае жыццё магнатаў
Сцяпан Захаркевіч, этнолаг, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

25.03.2017
Субота, а 16-й гадзіне
Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, кампазітары
Святлана Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ

01.04.2017
Субота, а 16-й гадзіне
Тэатр Радзівілаў: вучыць і забаўляць
Вольга Клёцкіна, гісторык, загадчык сектара міжнародных выстаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ

08.04.2017
Субота, а 16-й гадзіне
Архітэктура і ўзбраенне Нясвіжскага замка ў XVI–XVIII стст.
Мікалай Волкаў, гісторык, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Лекцыі праходзяць кожную суботу а 16-й гадзіне. Працоўная мова: беларуская

Даведкі па тэл.: +375 (17) 220-22-87.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    На адну лекцыю: 5,00 руб. (дарослыя), 2,50 руб. (школьнікі, студэнты)
    Абанемент: 20,00 руб. (10 наведванняў), 12,00 руб. (5 наведванняў).
    Абанемент для школьнікаў і студэнтаў: 11,00 руб. (10 наведванняў), 7,00 руб. (5 наведванняў).
    Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно