24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Музейна-адукацыйная праграма «Якуб Колас – за навуку!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

МУЗЕЙ КНІГІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ

ПРАПАНУЕ

бацькам з дзецьмі 6-10 гадоў
музейна-адукацыйную праграму “Якуб Колас – за навуку!”,
якая ў Год навукі прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Якуб Колас пакінуў магутны след у беларускай дзіцячай літаратуры. Свой шлях дзіцячага пісьменніка ён пачаў у 1909 г. выданнем кнігі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». З таго часу на працягу амаль 50 год ён плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры.

ЗАПРАШАЕМ УСЁЙ СЯМ’ЁЙ
з лютага па красавік у Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
на працягу чатырох сустрэч – чатырох дзён навукі – правесці вольны час цікава, ў інтэрактыўнай форме пазнаёміцца з вершамі і апавяданнямі Якуба Коласа.

1-ая сустрэча – “Першы дзень навукі” (18, 19.02)
І бацькі, і дзеці даведаюцца пра жыццё Я.Коласа, пра кніжкі, якія ён пісаў для дзяцей. Знаёмства з расказам “Школа” дазволіць параўнаць школьнае жыццё ў мінулым і сёння.

2-ая сустрэча – “Другі дзень навукі” (11, 12.03)

Расказ “Як выдумляюцца страхі” раскрые сакрэт з’яўлення старахаў у людзей. Падчас актыўнай бяседы кожны высвятліць, чым пужалі дзяцей раней і ці пужаюць дзяцей цяпер. Элементы арт-тэрапіі, якія будуць выкарастаны, кожнаму дадуць алгарытм пазбаўлення ад свайго страху.

3-ая сустрэча – “Трэці дзень навукі” (08, 09.04)
Чаму вучаць нас казкі? Дзеці разам з бацькамі паразважаюць на гэтую тэму, калі прачытаюць казку “Дурань”, і паспрабуюць адказаць на пытанне: што такое розум і як яго набрацца.

4-ая сустрэча – “Чацвёрты дзень навукі” (29, 30.04)
Вершы спрыяюць развіццю прыгожага маўлення і памяці. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў адкрытым чытанні верша “На рэчцы зімой”.

Кошт аднаго занятка: 2.50 за дзіцёнка

Фарміраванне групы – да 14 лютага 2017 года.

Папярэдні запіс абавязковы
Кантактныя нумары тэлефонаў: +375 17 293 26 11; +37529 2710773

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    2,50 руб. за ребенка

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно