24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Цыкл лекцый Паўла Дзюсекава

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Увага! Перанос пачатку лекцыі на 20 гадзін!

Цыкл лекцый Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта "Вандроўкі ў мінулае", у дыcкусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (люты - красавік 2017)

1 лютага 2017, 19:00
Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага.

Падчас гэтай лекцыі мы зможам зірнуць на першыя ў гісторыі каляровыя фатаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава "Цвет нации".

15 лютага 2017, 19:00
Менск на старых фотаздымках (частка 1).

Падчас гэтай лекцыі зьдзейсьнім падарожжа ў часе ў Менск дарэвалюцыйны праз мноства дайшоўшых да нас фотаздымкаў.

1 сакавіка 2017, 19:00
Менск на старых фотаздымках (частка 2).

Працягваем вандраваць па Менску ў мінулае.

15 сакавіка 2017, 19:00

Менскія некропалі (Кальварыя, Вайсковыя, Усходнія).

Падчас гэтай лекцыі пагутарым пра менскія некропалі – іх гісторыю і асобаў, што там пахаваны.

5 красавіка 2017, 19:00
Легенды і міфы старога Менску.

Падчас гэтай лекцыі ўзгадаем, што Менску ўжо 950 год, а значыць легенд, міфаў і паданьняў назьбіралася шмат. Завітвайце паслухаць і паглядзець!

19 красавіка 2017, 20:00
Людзі і фатографы. Асобы скрозь час на фотакартках.

Старыя фотаздымкі - гэта заўжды цікава і інтрыгоўна. Глядзіш на фота чалавека і здаецца, што зараз ён ажыве, пачне рухацца, размаўляць, распавядзе нешта пра сябе… Падчас гэтай лекцыі зірнем на тых, хто жыў у Менску і па ўсёй Беларусі сто гадоў таму, а таксама пагутарым пра знакамітых фатографаў і іх фотаатэлье.

Уваход на лекцыі па ўваходных білетах НЦСМ.

Пра аўтара лекцый:
Павел Дзюсекаў (нар. 1988) - гісторык, краязнавец, экскурсавод, кіраўнік праекту "Вандроўкі ў мінулае". Нарадізўся і ўсё жыцьцё пражыў у Менску, скончыў гістфак БДПУ ім. М. Танка. Дасьледчык і папулярызатар гісторыі Менску.

Спасылкі на старонкі праекта "Вандроўкі ў мінулае":
vk.com/vandrouki_u_minulaje
www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    3,00 руб. — агульны
    2,00 руб. — для ільготных катэгорыяў

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно