24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Суб’ектыўная рэальнасць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

1 лістапада а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца публічная лекцыя Антаніны Слабодчыкавай "Суб’ектыўная рэальнасць" у рамках адукацыйнага праекта "10 майстэрняў"

BABY BLUE

Искусство терпит неудачу
Искусство не отпускает
Искусство кривляется и трусит
Искусство прислуживает
Искусство не дает возможность
Искусство – возможность
Искусство не имеет традиций
Искусство имеет родственные связи
Искусство не имеет лица
Искусство - лица
Искусство это залежи
Искусство пустота и безысходность
Искусство забирает
Искусство равнодушно
Искусство равнодушно и отчаянно
Искусство - пафос
Искусство –победа
Искусство - подвиг
Искусство цинично и поверхностно
Искусство –украшение
Искусство непроходящая болезнь
Искусство – говно с беспечными мухами
Искусство болото
Искусство мужчина
Искусство ребенок
Искусство невозможно
Искусство возможность

Искусство отчаяние
Искусство забирает
Искусство забирает

2013 март
Тоня С.

Cёмы курс адукацыйнага праекта называецца "Суб’ектыўная рэальнасць", аўтарам якога з'яўляецца Антаніна Слабодчыкава.

На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні абмяркуюць пытанні, што тычацца працы з матэрыялам для калажа і ягонай тэхнікі, а таксама створаць выставу-кватэрнік.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18-ці гадоў, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе трэба мець: часопісы, кнігі, дзіцячыя архівы, клей-аловак, нажніцы, маркеры, алоўкі.

Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта.

Заяўка на ўдзел у майстэрні Антаніны Слабодчыкавай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Антаніны Слабодчыкавай”.

Дэдлайн 31 кастрычніка. Колькасць месц абмежавана.

Месца правядзення
курсу – персанальная майстэрня Антаніны Слабодчыкавай, прыблізны час працы: увечары (час працы майстэрні будзе вырашана зыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).

Пачатак курса - 2 лістапада.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў 1979 г. у Мінску, Беларусь.

Скончыла Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1998 прымае актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах. З'яўляецца членам Беларуcкага саюза мастакоў і мастачкай галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Персанальныя выставы:


2016 – Праект Purity, Музей сучаснага мастацтва, Вроцлаў, Польшча
2013 – персанальная выстава “ЯНО ТУТ”, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь
2010 – Арт-праэкт "Выкрыццё жанчыны" Студыя, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь
2008 – HE BEST, Галерэя "Падземка", Мінск, Беларусь
2008 – "Да - Р - Р", Галерэя ZOYA, Варшава, Польшча
2007 – Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 – "1 +1 = 1", Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь

Праект "10 майстэрняў" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно