-
Стоимость:
Бесплатно
-
Инфолиния:
11 кастрычніка 2016 а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца майстар-клас Антаніны Слабодчыкавай “Змест. Канструкцыя. Выява і Сэнс”. Антаніна прадэманструе спосабы канструявання сэнсу праз канструяванне выявы. Удзельнікі папрацуюць у тэхніцы калажу.
Антаніна Слабодчыкава - знакамітая беларуская мастачка працуе ў розных медыя (відэа, інсталяцыя, аб’ект), у пабудове сваіх інсталяцый і аб’ектаў выкарыстоўвае стратэгію калажу і рэдзі-мэйду.
УВАГА! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне.
Спасылка на праект "Сам-насам з кліматам. Шведска-беларускі праект": www.facebook.com
Бесплатно