Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекция «Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Лекция
Стоимость

Бесплатно

12 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя Сусаны Гюламіран "Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў".

Лекцыя прысвечаная храналогіі паўставання і развіцця куратарства з 1960-х да нашых дзён, а таксама сацыяльна-культурным перадумовам і ўмовам, якія задаў вектар развіцця куратарскай місіі ад захавальніка музейнай калекцыі аж да "дэмістыфікацыі" ролі куратара, "куратарскага павароту" як пачатку фармавання фігуры самадастатковага куратара - аўтара выставаў. Будзе закранутая тэма развіцця культуры біенале ды іншых маштабных выставаў, з постаццю куратара ў эпіцэнтры падзей, а таксама паняцце "куратарскай этыкі", якая ўвабрала ў сябе, акрамя шэрагу важных палажэнняў, таксама пытанні аб узаемаадносінах куратара і мастака, ўзаемапранікнення куратарскіх і мастацкіх практык. Лекцыя ўключае пытанні этыкі сяброўства, клопату, узаемнай падтрымкі.

Сусана Гюламіран - куратарка, крытык, заснавальніца і дырэктарка "Лабараторыі мастацтва і культурных даследаванняў" Art and Cultural Studies Laboratory (ACSL), 2007. У рамках лабараторыі С. Гюламіран запачаткавала праграму міжнароднай арт-рэзідэнцыі "Арт Камуна" (2008). Праграма сталася першай ластаўкай у арганізацыі і развіцці резідэнцыйных праграм у Арменіі, і цяпер дзейнічае на сталай аснове. У межах прадмета "Культурныя даследаванні", які С. Гюламіран выкладала на факультэце Выяўленчых мастацтваў Адкрытага Універсітэта ў Арменіі, яна ўвяла прадмет "Феміністычныя і гендэрныя даследаванні", а таксама курс вывучэння фемінісцкіх мастацкіх практык у сучасным мастацтве. З 2006 г. сябра AICA - Арменія (Міжнародная асацыяцыя арт-крытыкаў).

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы