24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Мастацтва як шлях да дзіцяці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Лекцыя педагога і мастацтва-тэрапеўта з Ізраіля Алены Макаравай пра гісторыю арт-тэрапіі і аб практыцы адной з заснавальніц гэтага руху Эдыт Крамер

Упершыню ў Мінску 21 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя вядомага ізраільскага арт-тэрапеўта Алены Макаравай. Арганізатары мерапрыемства - «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі пры падтрымцы амбасады Ізраіля.

Алена Макарава – педагог, мастацтва-тэрапеўт са свежым поглядам і ўласным распрацаваным падыходам да гэтага пытання, аўтар кніг пра дзіцячую творчасць і арт-тэрапію, даследчык, шырока вядомая ў пост-савецкай прасторы і краінах Еўропы, пастаянна пражывае ў Ізраілі.

Для каго:
Лекцыя разлічана як на спецыялістаў, якія практыкуюць арт-тэрапію ў сваёй прафесійнай дзейнасці, так і на педагогаў і бацькоў, якіх хвалююць пытанні дзіцячай творчасці і працы з ім.

Аб чым:
Падчас лекцыі вы даведаецеся на аснове вопыту як самой Алены Макаравай, так і на аснове аналізу работы піянера арт-тэрапіі - Эдыт Крамер аб тым, што ж такое арт-тэрапія, для чаго яна патрэбна і як выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Даведкі па тэл. +375 33 303-59-60.

Пацікавіцца таксама можна тут:
facebook.com/Majsterni
ygallery.by/events
dtm@ygallery.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно