3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Мастер-класс
Стоимость

Бесплатно

Майстар-клас Назарэта Караяна “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз”

"Куратарская школа" створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран.

Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас. Першы блок пачнецца 28 верасня з публічнай лекцыі Назарэта Караяна “Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы”.

З 30 верасня да 2 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца майстар-клас Назарэта Караяна “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз” у межах адукацыйнага праекта “Куратарская школа”.

Канцэпт праекта нараджаецца з пустэчаў і заганаў істнага кантэксту (артыстычнага, сацыяльна-культурнага і іншага). Гэтыя ўмовы калі і не перадвызначаюць яго змесціва, дык надзяляюць паўнамоцтвамі. Менавіта таму майстар-клас “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз” будзе засяроджаны на разглядзе тых матэрыяльных перадумоваў кантэксту, якія ўплываюць на стварэнне канцэптуальнай часткі праекта.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: куратары, арт-крытыкі, мастакі, якія задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, а таксама якія маюць свае канцэптуальныя абгрунтаванні для ўвасаблення будучых праектаў у сферы сучаснага мастацтва. Для удзела ў курсе неабходна даслаць СV і партфоліа сваіх праэктаў на info@ygallery.by з тэмай “Куратарская школа_удзел у курсе Назарэта Караяна” да 28-га верасня.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасці 37А): 30 верасня з 18.00 па 21.00, 1 і 2 кастрычніка з 10.30 па 12.30.

28 верасня пасля лекцыі Назарэта Караяна адбудзецца арганізацыйны сход удзельнікаў майстар-класса.

Назарэт Караян – арт-крытык, незалежны куратар, заснавальнік і дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія).

З 1980-х гадоў бярэ чынны ўдзел у фармаванні сучаснай арт-сцэны Арменіі: з’яўляўся ўдзельнікам гурта “Чорны квадрат” і адным з заснавальнікаў руху “З-ці паверх”, запачаткаваў стварэнне некалькіх прыватных мастацкіх галерэй у Арменіі і першы армянскі часопіс аб сучасным мастацтве. З 2005 да 2013 – адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт AICA (Інстытут сучаснага мастацтва ў Арменіі).

На сённяшні дзень Назарэт Караян – куратар больш за 20 выставачных праектаў у Арменіі і па-за межамі, а таксама куратар нацыянальнага павільёна Арменіі на Венецыянскай біенале 2011 году, ініцыятар правядзення летніх семінараў для куратараў і двухгадовай праграмы для крытычных і куратарскіх даследванняў у Ерэване. Як арт-крытык Назарэт Караян засяроджаны на праблемах інстытуцыялізацыі сучаснага мастацтва, супрацы з Еўропай і прадстаўлення сацыяльна-палітычных кантэкстаў у сучасным мастацтве.

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Майстар-клас «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Майстар-клас «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз»»