18 верасня, у дзень адкрыцця 31-га сезону "Лялькі", з 10.00 да 13.00 на пляцоўцы пры тэатры (у дрэннае надвор'е -- у фае) запланаваны майстар-клас у межах праекту "Творца жыве ў кожным з нас" з удзелам лепшых навучэнцаў і педагогаў гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі, а таксама выбітных народных майстроў, якія жывуць у Віцебску. З 10.00 да 10.45 -- выступ духавога аркестра школы №33.