3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Курс «Публічная прастора і акцыянізм»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Курсы
Стоимость

600 000 руб.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, распрацаваных беларускімі мастакамі. Кожная праграма ўключае 6-дзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Другі курс адукацыйнага праекта называецца "Публічная прастора і акцыянізм". Аўтар - Міхаіл Гулін.
На працягу 6 дзён 5 чалавек атрымаюць непаўторную магчымасць практычнага даследавання грамадскай прасторы з дапамогай трох тэматычных блокаў: паблік-арт, акцыянізм, фатаграфія як метад дакументацыі. Удзельнікам праекта на прыкладзе Мінска прапануюць вывучыць мастацкі патэнцыял гарадской прасторы.

Выніковы праект майстэрні Міхаіла Гуліна сфармуецца зыходзячы з практычнага тыдня.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18 гадоў, якія цікавяцца перфарматыўнымі практыкамі і тэмай паблік-арта ў мастацтве.

Пачатак курса Міхаіла Гуліна - 21 красавіка, першы занятак пройдзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34. Далей курс змяшчае практычную частку ў форме шпацыру па Мінску. Просьба да ўдзельнікаў мець з сабой фотаапараты альбо відэакамеры.

Заяўка на ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна складаецца з рэзюмэ і матывацыйнага ліста. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Міхаіла Гуліна”.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублёў, (грошы забяспечваюць рэалізацыю праектаў у рамках аўтарскага курса), аплата праз касу галерэі “Ў”. Зыходзячы з матывацыйнага ліста кандыдата можа быць прапанаваны бюджэтны ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна.

Міхаіл Гулін - мастак, куратар, акцыяніст.

Жыве і працуе ў Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, Гомельскі філіял Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава.

Куратар выставачных праектаў “Алфавіт” (2012, Карцінная галерэя Вашчанкі, Гомель, Беларусь) і “Палацавы комплекс” (2012, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь).

Аўтар работ, прадстаўленых у публічнай прасторы як "Я не ..." (2008), "Норка" (2010) і "Персанальны манумент" (2012).

Удзельнік міжнародных праектаў Going Public (2012), 8-th International Art Symposium (2014).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Курс «Публічная прастора і акцыянізм» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Курс «Публічная прастора і акцыянізм»»