24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Курс «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў».

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.


Першы курс адукацыйнага праекта называецца «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі», аўтарам якога з'яўляецца Вольга Сазыкіна. На працягу 6 дзён 6 чалавек атрымаюць унікальную магчымасць папрацаваць у майстэрні Вольгі Сазыкінай: распрацоўваць мастацкі праект пад кіраўніцтвам мастачкі для яго будучай рэалізацыі на пляцоўцы «Ў-агарод», пры падтрымцы галерэі. Курс уключае ў сябе працу з інсталяцыямі, аб'ектамі, маніпуляцыі з біяматэрыялам, фатаграфіяй, а таксама ўзаемадзеянне з мясцовай супольнасцю (жыхары прылеглых дамоў, гледачы).

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў са скончанай ці няскончанай мастацкай альбо мастацтвазнаўчай адукацыяй.

Пачатак курса Вольгі Сазыкінай адбудзецца 21 сакавіка, заняткі будуць праходзіць з 15:00 да 21:00 па адрасе: Някрасава, 11/34.
Заяўка на ўдзел у курсе Вольгі Сазыкінай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай «Майстэрня Вольгі Сазыкінай».


Вольга Сазыкіна - мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выставаў з 1978. З 1984 - сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 - вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 – выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 - сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 – сябар Беларускага саюза дызайнераў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    600 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно