24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Курс «У сярэдзіне карціны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Абстрактны жувапіс для дзяцей. Як рабіць манатыпіі?

27 сакавіка ў Галерэі «Ў» разам з «Дзіцячымі творчымі майстэрнямі» мы зноў будзем эксперыментаваць. На гэты раз зробім чароўныя абстрактныя манатыпіі. Што ж адбываецца там, у сярэдзіне выдатных абстрактных карцін? Прыгоды колеру стануць асновай для стварэння нашых уласных гісторый. А натхняць нас будуць працы Герхарда Рыхтэра, аднаго з самых дарагіх сучасных мастакоў Германіі, уладальніка Залатога льва Венецыянскай біенале (1997 г.).

Пра курс «У сярэдзіне карціны»

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» праводзяць свой папулярны курс «У сярэдзіне карціны» пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеткі пагружаюцца ў светы слынных палотнаў.

Кожны занятак мы выбіраем адну працу мастака і разглядаем яе звонку і ўяўляем, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, самі ствараем свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.

Вядоўцы курса:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка «Дзіцячых твочых майстэрняў». Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей «MOMA», Нью-Ёрк, ЗША).

Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах «Дзіцячых творчых майстэрняў» у галерэі «Ў». Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста «Ш.Э.А.»

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» – праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

Узрост: 7 -12 гадоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно