24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-класы польскага харэографа і рэжысёра Мікалая Мікалайчыка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы , Польскі Інстытут у Мінску і Усходнееўрапейская платформа выяўленчых мастацтваў запрашаюць на мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння выбітнага польскага рэжысёра Тадэвуша Кантара.

З 23 па 26 кастрычніка пройдзе серыя майстар-класаў польскага харэографа і рэжысёра Мікалая Мікалайчыка з удзелам артыстаў беларускіх тэатраў. Мікалай Мікалайчык скончыў Дзяржаўную школу балета ў Познані, супрацоўнічаў з прадстаўнікамі розных танцвальных стыляў (Генрык Тамашэўскі, Конрад Джэвецкі, Макс Эк, Біргіт Кульберг, Эва Выціхоўска), ствараў пластычныя рашэнні многіх спектакляў у драматычным і оперным тэатры, працаваў з Маяй Клячэўскай, Кшыштафам Варлікоўскім, Гжэгажам Яжынам, Кшыштафам Гарбачэўскім і іншымі знакамітымі рэжысёрамі. Прэзентацыя выніку майстар-класаў адбудзецца 26 кастрычніка ў 18.00 на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра.

У гэтыя ж дні будуць праходзіць паказы відэазапісаў спектакляў Тадэвуша Кантара. 23 кастрычніка ў 13.00 – “Сёння мае народзіны” (1991 год). 24 кастрычніка ў 13.00 – “Ніколі сюды ўжо не вярнуся” (1988 год). 25 кастрычніка ў 13.00 – “Няхай згінуць артысты” (1985). Усе спектаклі ідуць на польскай мове без перакладу.

Тадэвуш Кантар (1915-1990) – адзін з самых буйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя, рэжысёр і мастак, які ставіў амаль бясслоўныя спектаклі-хэпенінгі ў Кракаве, мастак, сцэнограф, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, актор, выкладчык кракаўскай Акадэміі мастацтваў.

Мерапрыемствы адбудуцца на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7, з боку службовага ўваходу). Удзел у майстар-класе прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю. Доступ на ўсе астатнія мерапрыемствы вольны. Ласкава запрашаем!
Тэлефоны для даведак +375 (17) 289 13 41; +375 (17) 327 11 07.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно