24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя-дыскусія «Пісьмо з-пад шыбеніцы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма «Пісьмо з-пад шыбеніцы». Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі. 

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Ўкраіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і Літаратурным інстытуце імя Горкага. Цяпер – супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальтаўскага ўніверсітэту (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно