24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Як прыцягнуць інвестыцыі ў Беларусь: вяршэнства права vs стабільнасць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Інвестыцыі? Не, не чулі.

“Ідэя” запрашае на лекцыю Яраслава Крывога пра тое, як Беларусі прыцягнуць сапраўдныя заходнія грошы і што дзеля гэтага патрэбна!

Яраслаў Крывой – міжнародны юрыст, які спецыялізуецца ў міжнародным праве. Яраслаў – беларус, які атрымаў ступень магістра ў Гарвардзе, дзе быў рэдактарам універсітэцкага часопіса ў пытаннях міжнароднага права. Цяпер Яраслаў – прафесар University of West London і рэдактар шэрагу выданняў, у тым ліку анлайн-часопіса пра Беларусь для англамоўнай аўдыторыі Belarus Digest. У мінулым Яраслаў працаваў у паспяховых юрыдычных кампаніях у Лондане і Вашынгтоне. 

Яраслаў спецыялізуецца на вырашэнні спрэчак паміж інвестарамі і дзяржавай, міжнародным праве і арбітражы. Сярод яго кліентаў – урады, буйныя інвестары і міжнародныя арганізацыі. Яраслаў мае юрыдычную акрэдытацыю ў штаце Нью-Ёрк і да нядаўняга часу займаў пасаду аднаго са старшынёў Камітэта па міжнародных судах і трыбуналах Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў. Таксама Яраслаў з'яўляецца заснавальнікам і кіраўніком аналітычнага Цэнтра Астрагорскага.

Звычайна Яраслаў не выступае па-за межамі прафесійных колаў, але спецыяльна для “Ідэі” ён пагадзіўся выступіць з лекцыяй, якая будзе цікаваю нават для непадрыхтаванага гуманітарыя. Беларускія ўлады доўга кажуць пра важнасць прыцягнення замежных інвестыцыяў, але па-сапраўднаму вялікіх замежных грошаў дагэтуль не бачна. Чаму гэтак? Як сабе ўяўляюць інвестыцыйную прывабнасць улады, а як – інвестары? (Спойлер: гэта не толькі “стабільнасць”). Што ўвогуле нам трэба зрабіць, каб у Беларусь прыйшлі акулы міжнароднага бізнесу, і ці нам гэта патрэбна?

Мы запрасілі Яраслава, каб ён распавёў пра важнасць міжнароднага права і пра тое, чаму без вяршэнства закону мы не зробім з Беларусі не толькі Сінгапура, але нават Літвы. Што і чаму важней для інвестара: слынная “стабільнасць” ці “адзін закон для ўсіх”? Аб гэтым мы і паразмаўляем.

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце да нас у пятніцу, 7 жніўня, а 19:00 у бізнес-клуб Imaguru. Як заўсёды мы абяцаем цікавую гутарку і келіх віна.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – http://goo.gl/forms/lgBtfYVkEi
Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/1636754566562335
Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event98641502

Пра часопіс “Ідэя”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно