3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Лекция
Стоимость

Бесплатно

Сябры!

Праект “Новыя ідэі для Беларусі” анлайн-часопіса Ideaby.org вяртаецца з летніх вакацый!

Першай падзеяй другой паловы 2015-ага стане лекцыя вядомага SMM-прадпрымальніка Беларусі Аляксея Купрэева – “Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес”. 

Аляксей Купрэеў – кіруючы партнёр UFOX, найбольш паспяховага агенцтва па маркетынгу праз сацыяльныя медыі (SMM) Беларусі. Кампанія Аляксея кіруе такімі групамі як “Другой Минск”, "Куда пойти в Минске", “Работа в Минске”, якія аб’ядноўваюць паўмільёна падпісантаў у чатырох сетках. Галіны экспертызы Аляксея – сацыяльны маркетынг для буйных кліентаў праз VK, Facebook, Одноклассники і іншыя сэрвісы. 

Часопісу “Ідэя” Аляксей апавядзе, як сацыяльныя сеткі з месца для размоваў ператварыліся ў моцны інструмент уплыву і маркетынгу. Вы даведаецеся пра найноўшыя трэнды ў SMM і digital-рэкламе, а таксама пачуеце, як ствараліся самыя паспяховыя віральныя кампаніі. Якія магчымасці даюць сацсеткі бізнесу, сацыяльным прадпрымальнікам, СМІ? Як зрабіць прадстаўніцтва ў сацыяльных медыя найбольш эфектыўным (і колькі гэта будзе каштаваць)? Што зменіцца, калі вашыя бацькі прыйдуць у Фейсбук, ды і як увогуле сацыяльныя сеткі ўплываюць на нашае грамадства? 

Аб усім гэтым мы паразмаўляем з Аляксеем. Наведнікі могуць рыхтаваць пытанні, якія можна будзе задаць таксама падчас нефармальнай размовы за традыцыйным келіхам віна напрыканцы падзеі.

Рэгістрацыя на падзею – http://goo.gl/forms/aYlTjkWvlR 
Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/1466356347012615/ 
Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event98215629 
Афіша мерапрыемства - https://goo.gl/1AifDw 
Банэр мерапрыемства - https://goo.gl/yXVTVd 

Пра часопіс “Ідэя”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Лекцыя «Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Лекцыя «Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес»»